Pagrindinis diskusijų puslapis

Nacionalistas - Tautininkas - Patriotas - Žygeivis - Laisvės karys (Kalba - Istorija - Tauta - Valstybė)

"Diskusijų forumas" ir "Enciklopedija" (elektroninė virtuali duomenų bazė)
Pagrindinis diskusijų puslapis
Dabar yra 24 Spa 2026 08:38

Visos datos yra UTC + 2 valandos [ DST ]




Naujos temos kūrimas Atsakyti į temą  [ 1 pranešimas ] 
Autorius Žinutė
StandartinėParašytas: 16 Lap 2025 16:51 
Atsijungęs
Svetainės tvarkdarys
Vartotojo avataras

Užsiregistravo: 05 Spa 2006 01:16
Pranešimai: 28616
Miestas: Ignalina
Первая беларуская школа с преподаванием на беларуском языке появилась только в 1915 году - и в Вильне.

Gleb Parmon

110 год з часу з'яўлення першых легальных беларускіх школ.

13 лістапада 1915 года ў Вільні адкрылася першая пастаянна дзейная беларуская школа. Яе стварылі два выдатныя дзеячы — Баляслаў Пачэпка і Цётка (Алаіза Пашкевіч). Гэтая падзея стала пачаткам масавага беларускага школьнага руху і доўгі час адзначалася як Дзень беларускай школы.

Але важна памятаць: спробы адкрыць школы на роднай мове былі і раней. Якуб Колас ствараў таемную школу яшчэ ў 1908 годзе, Цётка арганізоўвала "лятучыя школы" ў 1911-м. Аднак толькі школа 1915 г. стала ўстойлівай і атрымала грамадскі рэзананс.

Часам пытаюцца: чаму немцы, якія займалі Вільню, дазволілі адкрыць беларускую школу? Насамрэч першыя крокі беларусы зрабілі яшчэ да афіцыйнага дазволу. Толькі ў канцы 1915 года нямецкая адміністрацыя ўвяла школьныя правілы, дазволіўшы навучанне на беларускай, літоўскай, польскай і ідышы. Нямецкая палітыка пераследавала ўласныя мэты - абмежаваць уплыў Расіі і Польшчы. Але інтарэсы беларускага руху з гэтым часова супалі, што дало магчымасьць разьвіваць адукацыю на роднай мове.

Ужо да 1916 года ў Вільні адкрыліся настаўніцкія курсы, а потым і Свіслацкая настаўніцкая семінарыя. Да 1918 года больш за сотню падрыхтаваных настаўнікаў прыйшлі ў беларускія школы.

Развівалася і інфраструктура:

- выпускаліся буквары і падручнікі,
- стваралася беларуская навуковая тэрміналогія,
- актыўную ролю адыграла Беларускае навуковае таварыства.

Цікава, што на пачатку большасць кніг друкаваліся лацінкай, таму што кірылічныя шрыфты былі вывезены рускімі войскамі. І толькі з 1916 года стала магчымае выданне і кірыліцай.
Большасць навучэнцаў першых школ былі праваслаўнымі, а настаўнікі - каталікамі або лютэранамі. Беларускі рух на заходніх землях абапіраўся найперш на беларускіх каталікоў і пратэстантаў, хаця насельніцтва рэгіёну было пераважна праваслаўным. Гэта важны гістарычны парадокс.

За лініяй фронта, у цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, сітуацыя развівалася інакш. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. гарадскія думы атрымалі больш самастойнасці, і ўжо ў 1918 г. у Мінску працавалі першыя беларускія класы. Да канца нямецкай акупацыі тут было 10 школ, а да канца 1919 года - ужо 17 школ, гімназія, прагімназія і педагагічны інстытут. Да 1927 года 70% школьнікаў Мінска вучыліся па-беларуску.

Гісторыя першых беларускіх школ паказвае:

- нацыянальнае адукацыю зарадзілася не ў 1920-я гады,
- яго карані сыходзяць у 1915 год,
— гэта быў жывы рух, які вырас знізу, намаганнямі настаўнікаў, асветнікаў, актывістаў.

Сёння мы ўзгадваем менавіта гэтых людзей - тых, хто сто гадоў таму верыў у магчымасць беларускай школы і ствараў яе літаральна з нуля.

Жыве Беларусь!

_________________
Tautos jėga ne jos narių vienodume, o vienybėje siekiant pagrindinio tikslo - Tautos klestėjimo.


Į viršų
 Aprašymas Siųsti asmeninę žinutę  
Atsakyti cituojant  
Rodyti paskutinius pranešimus:  Rūšiuoti pagal  
Naujos temos kūrimas Atsakyti į temą  [ 1 pranešimas ] 

Visos datos yra UTC + 2 valandos [ DST ]


Dabar prisijungę

Vartotojai naršantys šį forumą: Registruotų vartotojų nėra ir 3 svečių


Jūs negalite kurti naujų temų šiame forume
Jūs negalite atsakinėti į temas šiame forume
Jūs negalite redaguoti savo pranešimų šiame forume
Jūs negalite trinti savo pranešimų šiame forume
Jūs negalite prikabinti failų šiame forume

Ieškoti:
Pereiti į:  
Powereddd by phpBB® Forum Software © phpBB Group
Vertė Vilius Šumskas © 2003, 2005, 2007