| Nacionalistas - Tautininkas - Patriotas - Žygeivis - Laisvės karys (Kalba - Istorija - Tauta - Valstybė) http://lndp.lt/diskusijos/ |
|
| Pirmoji mokykla su dėstomąja baltarusių kalba buvo atidaryta tik 1915 m. - be to Vilniuje http://lndp.lt/diskusijos/viewtopic.php?f=21&t=15695 |
Puslapis 1 iš 1 |
| Autorius: | Žygeivis [ 16 Lap 2025 16:51 ] |
| Pranešimo tema: | Pirmoji mokykla su dėstomąja baltarusių kalba buvo atidaryta tik 1915 m. - be to Vilniuje |
Первая беларуская школа с преподаванием на беларуском языке появилась только в 1915 году - и в Вильне. Gleb Parmon 110 год з часу з'яўлення першых легальных беларускіх школ. 13 лістапада 1915 года ў Вільні адкрылася першая пастаянна дзейная беларуская школа. Яе стварылі два выдатныя дзеячы — Баляслаў Пачэпка і Цётка (Алаіза Пашкевіч). Гэтая падзея стала пачаткам масавага беларускага школьнага руху і доўгі час адзначалася як Дзень беларускай школы. Але важна памятаць: спробы адкрыць школы на роднай мове былі і раней. Якуб Колас ствараў таемную школу яшчэ ў 1908 годзе, Цётка арганізоўвала "лятучыя школы" ў 1911-м. Аднак толькі школа 1915 г. стала ўстойлівай і атрымала грамадскі рэзананс. Часам пытаюцца: чаму немцы, якія займалі Вільню, дазволілі адкрыць беларускую школу? Насамрэч першыя крокі беларусы зрабілі яшчэ да афіцыйнага дазволу. Толькі ў канцы 1915 года нямецкая адміністрацыя ўвяла школьныя правілы, дазволіўшы навучанне на беларускай, літоўскай, польскай і ідышы. Нямецкая палітыка пераследавала ўласныя мэты - абмежаваць уплыў Расіі і Польшчы. Але інтарэсы беларускага руху з гэтым часова супалі, што дало магчымасьць разьвіваць адукацыю на роднай мове. Ужо да 1916 года ў Вільні адкрыліся настаўніцкія курсы, а потым і Свіслацкая настаўніцкая семінарыя. Да 1918 года больш за сотню падрыхтаваных настаўнікаў прыйшлі ў беларускія школы. Развівалася і інфраструктура: - выпускаліся буквары і падручнікі, - стваралася беларуская навуковая тэрміналогія, - актыўную ролю адыграла Беларускае навуковае таварыства. Цікава, што на пачатку большасць кніг друкаваліся лацінкай, таму што кірылічныя шрыфты былі вывезены рускімі войскамі. І толькі з 1916 года стала магчымае выданне і кірыліцай. Большасць навучэнцаў першых школ былі праваслаўнымі, а настаўнікі - каталікамі або лютэранамі. Беларускі рух на заходніх землях абапіраўся найперш на беларускіх каталікоў і пратэстантаў, хаця насельніцтва рэгіёну было пераважна праваслаўным. Гэта важны гістарычны парадокс. За лініяй фронта, у цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, сітуацыя развівалася інакш. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. гарадскія думы атрымалі больш самастойнасці, і ўжо ў 1918 г. у Мінску працавалі першыя беларускія класы. Да канца нямецкай акупацыі тут было 10 школ, а да канца 1919 года - ужо 17 школ, гімназія, прагімназія і педагагічны інстытут. Да 1927 года 70% школьнікаў Мінска вучыліся па-беларуску. Гісторыя першых беларускіх школ паказвае: - нацыянальнае адукацыю зарадзілася не ў 1920-я гады, - яго карані сыходзяць у 1915 год, — гэта быў жывы рух, які вырас знізу, намаганнямі настаўнікаў, асветнікаў, актывістаў. Сёння мы ўзгадваем менавіта гэтых людзей - тых, хто сто гадоў таму верыў у магчымасць беларускай школы і ствараў яе літаральна з нуля. Жыве Беларусь! |
|
| Puslapis 1 iš 1 | Visos datos yra UTC + 2 valandos [ DST ] |
| Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group https://www.phpbb.com/ |
|